ЦЕ́РСКА-КУ́МСКАЯ НІЗІ́НА У Перадкаўказзі, у паўд.-зах.ч. Прыкаспійскай нізіны (Расія). Выш. да 100 м (усх. палавіна ніжэй узр. акіяна). Нізіна дзеліцца на 3 ч.: Прыкумскую раўніну (на Пн), масіў Церска-Кумскіх пяскоў (на Пн ад р. Церак), дэльту рэк Церак і Сулак (на ПдУ). Паўпустынная расліннасць, у паніжэннях дэльты — плаўні. Пашавая жывёлагадоўля.